Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Социальная сфера // Безопасность жизнедеятельности

Узнагароджанне лепшых у прафілактычнай рабоце і падвядзенне вынікаў - адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх

16/02/2023 08:02
 Камісіяй па справах непаўналетніх і іншымі суб’ектамі прафілактыкі ў раёне праводзіцца сістэмная работа па папярэджванні правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Вынікі гэтай дзейнасці абмяркоўвалі ў райвыканкаме ў мінулую пятніцу. Тут у вялікай зале адбылося выніковае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, якая, між іншым, сёлета адзначыла сваё 105-годдзе.

З гэтай нагоды граматамі і падзячнымі пісьмамі райвыканкама, падзячнымі пісьмамі камісіі па справах непаўналетніх былі ўзнагароджаны лепшыя члены калегіяльнага органа, а суб’екты прафілактыкі, якія маюць станоўчыя паказчыкі за мінулы 2022 год, атрымалі дыпломы.

— У гэтым годзе камісія па справах непаўналетніх стварыла рэйтынг устаноў адукацыі, якія вядуць паспяховую дзейнасць у арганізацыі прафілактычнай работы, аховы правоў непаўналетніх, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, а таксама безнагляднасці, — аб’явіла галоўны спецыяліст сектара па пытаннях сацыяльнага забеспячэння правоў непаўналетніх раённага аддзела па адукацыі Таццяна Пракопчык. — Хочацца падзякаваць усім за плённую работу. Спадзяюся, што пераможцы не знізяць тэмпы эфектыўнай працы, а астатнія будуць імкнуцца да ўдасканалення сваіх вынікаў.

Сёлета ж за дасягненні ў правядзенні прафілактычнай работы з непаўналетнімі дыплом трэцяй ступені атрымала Ліноўская СШ, дыпломам другой ступені адзначана СШ № 3, лепшай была прызнана СШ № 1 імя ЧБВА (яе дырэктар Святлана Станкевіч разам з Ірынай Грышкевіч на здымку ўверсе)..

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Клімашэвіч уручыў камісіі па справах непаўналетніх сувеніры: памятны знак з выгравіраваным надпісам віншавання і карціну з добрымі словамі (на здымку). Міліцыянер падкрэсліў, што супрацоўнікі інспекцыі заўсёды гатовы падтрымаць членаў камісіі, прыйсці на выручку ў любы час дня і ночы, дапамагчы ў цяжкіх абставінах.

Пасля ўрачыстай часткі калегіяльны орган перайшоў да разгляду асноўнага пытання. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Ірына Грышкевіч зачытала даклад аб стане падлеткавай злачыннасці па выніках 2022 года і задачах на 2023 год. Адзначалася, што за студзень-люты 2022 года на тэрыторыі Пружанскага раёна з удзелам непаўналетніх здзейснена дзевяць злачынстваў — гэта на тры больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года.

Слова трымалі і прадстаўнікі школ, дзе, па меркаванні камісіі, былі знойдзены недахопы ў арганізацыі прафілактычнай дзейнасці. Кіраўнікам навучальных устаноў калегіяльны орган акрэсліў задачы па выпраўленні сітуацыі: будзе праведзены сістэмны аналіз, які дапаможа высветліць праблемныя моманты ў выхаванні падапечных, дакладна выявіць прычыны правапарушэнняў і, як вынік, пазбегнуць іх у будучым.



Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік

Крыніца: http://www.budni.by/albylosya-vynikovae-pasyadzhenne-kamisii-pa-spravax-nepanaletnix/