Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Вывучаем гісторыю і культуру разам з музеямі

03/02/2023 09:08

Музеі ў сваёй дзейнасці выкарыстоўваюць розныя формы работы.

29 студзеня ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў прайшла духоўная сустрэча з прыхаджанамі і выхаванцамі нядзельнай школы храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п.Ружаны. Удзельнікі мерапрыемства разам з настаяцелем храма Аляксандрам Сенем наведалі выставу «Святло абразоў» мастачкі Ядвігі Сянько. Навуковы супрацоўнік пазнаёміла прысутных з гісторыяй кожнай іконы, асабліва звярнуўшы ўвагу на тыя творы, якія маюць непасрэдныя адносіны да Пружаншчыны – абразы святога Казіміра і Божай Маці Жыровіцкай.

А ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» 1 лютага адбылася лекцыя «Пружаншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны». На ёй прысутнічалі адзінаццацікласнікі сярэдняй школы № 5 г.Пружаны. Падчас мерапрыемства навуковы супрацоўнік распавяла аб падзеях вайны на тэрыторыі раёна, яўрэйскіх гета і позвігах тых, хто набліжаў Вялікую Перамогу. Выступленне лектара суправаджалася прэзентацыяй.

Крыніца: http://kultura.pruzhany.by/vyvuchaem-gistoryyu-i-kulturu-razam-z-muzeyami/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки