Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

У ААТ «Радзіма» новы дырэктар

11/12/2023 07:55

З лістапада бягучага года дырэктарам ААТ «Радзіма» назначаны Дзяніс Антонавіч Кулеша.

Дзяніс Кулеша нарадзіўся ў пас. Сонечны Пружанскага раёна ў 1983 годзе. Вучыўся ў СШ № 1 г. Пружаны, у 1998 годзе паступіў ва УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», па заканчэнні якога атрымаў кваліфікацыю «Аграном». Па гэтай жа спецыяльнасці далей навучаўся ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Прайшоў перападрыхтоўку ў філіяле «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі» УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт» па праграме «Кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі аграпрамысловага комплексу».

Працоўная дзейнасць Дзяніса Кулешы пачалася ў 2002 годзе на РУСП «Белавежскі» Камянецкага раёна, дзе быў памочнікам начальніка зернятока, затым займаў пасаду агранома па абароне раслін і агранома-аграхіміка аддзялення «Каралін». З 2004 па 2013 год шчыраваў на КУСП «Брэсцкая абласная праектна-вышукальная станцыя хімізацыі» аграхімікам, вядучым аграхімікам аддзела праектна-каштарыснай дакументацыі. Некаторы час загадваў сектарам вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пружанскага райвыканкама. У 2016 годзе Дзяніс Антонавіч працаваў намеснікам дырэктара па раслінаводстве КСУП «Племянны завод «Дружба» ў Кобрынскім раёне, у 2017-2018 гадах — дырэктарам гэтага прадпрыемства.

Вярнуўшыся на малую радзіму, Дзяніс Кулеша працаваў на розных пасадах у ААТ «Агра-Калядзічы» і «Радзіма».

Разам з жонкай выхоўваюць чатырох дзяцей.

http://www.budni.by/u-aat-radzima-novy-dyrektar/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки