Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Стартаваў прыём заявак на ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый

11/12/2023 14:47

З 20 па 27 снежня 2023 г. будзе праводзіцца традыцыйны штогадовы раённы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый.

Ён праводзіцца па намінацыях:

  • лепшая арганізацыя сельскагаспадарчай галіны;
  • лепшае аддзяленне банка, лепшая арганізацыя прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, энергетыкі, гандлю і сферы паслуг, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • лепшая ўстанова сацыяльнай сферы, лепшы дзяржаўны орган;
  • лепшы аб‘ект прыватнага прадпрымальніцтва;
  • лепшая прыдамавая тэрыторыя аднакватэрнага (блакіраванага) жылога дома.

Для прыняцця ўдзелу ў аглядзе-конкурсе арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам і грамадзянам неабходна да 20 снежня 2023 года падаць заяўку на ўдзел у аглядзе-конкурсе ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

Тэл. для даведак: 2-23-11.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки