Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Старшыня Пружанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Зубкова адзначана на узроўні вобласці

24/04/2024 16:18

Нехта можа адпрацаваць на адным месцы многа гадоў, але рабіць усё абы з рук, толькі б не чапала начальства. Не атрымліваць асалоду ад працы, а адбываць гадзіны. Не прыносіць карысць людзям, а быць убаку ад жыцця свайго калектыву, малой радзімы, краіны ў цэлым.

А некаму хапае зусім мала часу, каб дамагчыся высокіх рэзультатаў, паказаць сябе толькі з лепшага боку. Прыкладам у гэтым з’яўляецца старшыня Пружанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Зубкова.


Вольга Васільеўна толькі год таму ўзначаліла галіновую прафсаюзную арганізацыю. Але гэтага часу ёй хапіла, каб акружыць увагай сельскіх працаўнікоў раёна, падтрымаць іх не толькі добрым словам, а і дапамогай у вырашэнні праблем, каштоўнымі падарункамі. Не забывае Вольга Зубкова і пра надзённыя пытанні: утрыманне рабочых месцаў, санітарны стан, заработную плату, правядзенне галіновых спартыўных мерапрыемстваў.

Па працы і пашана, якая не прымусіла сябе доўга чакаць. На мінулым тыдні прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу Брэстчыны правёў урачыстае ўзнагароджанне прафсаюзных кадраў і актыву, якія па выніках работы за мінулы год прызнаны лепшымі. І вось тут Вользе Васільеўне ёсць чым ганарыцца. Яна занесена на абласную Дошку гонару лепшых прафесійных кадраў і актыву абласной прафсаюзнай арганізацыі па выніках работы раённых і аб’яднаных прафсаюзных арганізацый за 2023 год. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца сертыфікат, які прывезла з вобласці Вольга Зубкова.

Наступны прыемны момант. За ўдзел у грамадскім жыцці раёна і вобласці, актыўную грамадзянскую пазіцыю і ў сувязі са святам працы — 1 Мая Вольга Васільеўна ўзнагароджана Падзячным пісьмом.

І… трэці раз давялося падымацца на трыбуну старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК! Ёй быў уручаны дыплом, у якім пазначана, што наш галіновы прафсаюз узнагароджваецца за дасягнутыя рэзультаты ў рабоце па пытаннях арганізацыйна-статутнай дзейнасці сярод раённых, аб’яднаных прафсаюзных арганізацый у адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі іх дзейнасці па выніках 2023 года. Асобна ў гэтай жа намінацыі Вольга Зубкова атрымала Падзяку з рук старшыні Брэсцкай абласной прафарганізацыі работнікаў

АПК Аляксандра Саланевіча.

Віншуем Вас, Вольга Васільеўна, з пачэснымі ўзнагародамі. Жадаем не збаўляць тэмпаў, быць заўсёды на вышыні і яшчэ не раз праслаўляць раённую прафсаюзную арганізацыю работнікаў АПК не толькі на вобласці, але і на рэспубліцы.

Вадзім РАЎНЕЙКА, "Раённыя будні"

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки