Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Рэнтабельнасць, бізнес-план, зарплата, выпуск прадукцыі. Міністр эканомікі наведаў «Пружанскі завод радыёдэталяў»

30/08/2023 12:32

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў 25 жніўня наведаў з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць, у тым ліку Пружаншчыну, дзе на ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў» сустрэўся з кіраўніцтвам раёна і прадпрыемства.

Спачатку міністр прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага гарвыканкама, дзе былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту абласнога цэнтра за студзень-чэрвень 2023 года. Рабочы дзень працягнуўся на Камянеччыне. Аляксандр Чарвякоў наведаў ААТ «Белавежскі», дзе абмеркавалі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Камянецкага раёна і ход рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве новага цэха перапрацоўкі для мясакамбіната ААТ «Белавежскі».

На сустрэчы з жыхарамі аг. Белавежскі кіраўнік эканамічнага ведамства расказаў пра вынікі работы эканомікі за шэсць месяцаў, абмеркаваў з грамадзянамі пытанні, якія іх найбольш хвалююць. Адным з найбольш вострых аказалася пытанне стану дарожнай сеткі і ўнутрыдамавых тэрыторый.

У ходзе работы па вывучэнні патэнцыялу прамысловых прадпрыемстваў у малых гарадах міністр наведаў ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў».

На прадпрыемстве кіраўніку Міністэрства расказалі пра вытворчасць. Таксама міністра цікавілі рэнтабельнасць завода, бізнес-план. Яго, дарэчы, Аляксандр Чарвякоў даручыў перапрацаваць. Гаварылі пра зарплату і этапы яе павышэння, а таксама пра павелічэнне аб’ёму выпуску прадукцыі завода.

«Вывучэнне сітуацыі на месцах паказвае, што па шэрагу прамысловых прадпрыемстваў неабходны перагляд бізнес-планаў. Пры планаванні ўзровень заработнай платы павінен забяспечваць прывабнасць працоўных месцаў у малых гарадах. Як мінімум ён павінен быць не ніжэйшы, чым па адпаведным відзе эканамічнай дзейнасці. І, адштурхоўваючыся ад гэтага, ужо выходзіць на аб’ёмы вытворчай праграмы, новыя прадукты і рынкі. У гэтай рабоце павінны прымаць удзел не толькі галіновыя рэгулятары, але і мясцовыя выканкамы. Вельмі важна ствараць прывабныя ўмовы працы, каб у малыя гарады вярталася моладзь і заставалася там жыць і працаваць», — падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара

http://www.budni.by/rentabelnasc-biznes-plan-zarplata-vypusk-pradukcyi-ministr-ekanomiki-navedaў-pruzhanski-zavod-radyyodetalyaў/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки