Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

«Пружанскі малочны камбінат» пакарае вяршыні

20/11/2023 08:32

Работнікі ААТ «Пружанскі малочны камбінат» прывыклі так працаваць — у актыўным тэмпе. Не паспелі яны вярнуцца з VI Міжнароднай выставы імпарту China International Import Expo 2023 у Кітаі, як іх чакала не менш значнае мерапрыемства, але ўжо на Радзіме.

17 лістапада ў Мінску завяршылася 29-я Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш «ПРАД-ЭКСПА-2023». Свой патэнцыял і магчымасці на ёй на працягу чатырох дзён дэманстравалі кампаніі з пяці краін свету — больш за 130 вытворцаў.

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Таццяна Карпусь (у цэнтры) з інжынерам-тэхнолагам участка ачышчальных збудаванняў Алай Марчук, якая сёлета была заахвочана Ганаровай граматай Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, і бухгалтарам Ларысай Макарэвіч, якая атрымала Падзяку абласнога прафсаюзнага камітэта.

Пружанскі малочны камбінат удзельнічаў у «ПРАДЭКСПА» далёка не ўпершыню. Пацвярджэнне запатрабаванасці прадукцыі і цікавасці да яе з боку спажыўцоў — шматлікія ўзнагароды, якія мясцовае прадпрыемства прывозіць з выставы. Ну і канечне, словы падзякі і захаплення, якія пачулі непасрэдна на пляцоўцы ад наведвальнікаў.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік

http://www.budni.by/pruzhanski-malochny-kambinat-pakarae-vyarshyni/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки