Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Першы рэспубліканскі турнір па хакеі МУС Рэспублікі Беларусь пройдзе з 7 па 9 лютага ў Пружанах

05/02/2024 16:08

 

7-9 лютага 2024 года ў Пружанскім Лядовым палацы адбудзецца І Рэспубліканскі турнір па хакеі МУС Рэспублікі Беларусь.

Удзел у турніры прымуць каманды УУС Брэсцкага, Гродзенскага і Мінскага аблвыканкамаў, Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь і ўнутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем усіх жадаючых жыхароў Пружан і Пружанскага раёна наведаць спартыўныя мерапрыемствы. Уваход бясплатны.

7 лютага ў 10.00 гадзін у рамках мерапрыемства адбудзецца мітынг-рэквіем каля помніка «Спаленым вёскам».

7 лютага 2024 года ў 12.00 гадзін, на адкрыцці турніру, будзе дзейнічаць выстава ўзбраення і рэтратэхнікі, работа гандлёвых кропак. Таксама арганізавана анімацыйнае суправаджэнне спартыўнага мерапрыемства.

Гульні адбудуцца:

7 лютага — з 13.00 да 22.30 гадзін,
8 лютага — з 9.00 да 20.30 гадзін,
9 лютага — з 9.00 да 16.30 гадзін.

http://www.budni.by/pershy-respublikanski-turnir-pa-xakei-mus-respubliki-belarus-projdze-z-7-pa-9-lyutaga-shh-pruzhanax/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки