Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Новым дырэктарам ААТ «Роўбіцкае» назначаны Сяргей Сцяпанаў

21/08/2023 12:24

З чацвёртага жніўня бягучага года новым дырэктарам ААТ «Роўбіцкае» назначаны Сяргей Сяргеевіч Сцяпанаў.

Нарадзіўся Сяргей Сяргеевіч у вёсцы Войская Камянецкага раёна 7 ліпеня 1988 года. На малой радзіме скончыў сярэднюю школу, пасля чаго паступіў у Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, дзе атрымаў адукацыю па спецыяльнасці «Аграномія». Павышаць кваліфікацыю агранома працягнуў ва УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт».

Пасля заканчэння ў 2011 годзе ВНУ прыступіў да працы ў ААТ «Мурава» ў якасці агранома па абароне раслін. Апошнія два гады да назначэння займаў у гаспадарцы пасаду галоўнага агранома.

Жанаты, разам з жонкай Ірынай Аляксандраўнай выхоўваюць сыноў Мікалая і Аляксандра, якія навучаюцца ў Сухопальскай сярэдняй школе.

Падрыхтаваў Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік

http://www.budni.by/novym-dyrektaram-aat-roўbickae-naznachany-syargej-scyapanaў/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки