Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

На прастольнае свята пружанскага касцёла былі асвечаны фігуры святой Ганны і святога Караля Барамэа

18/08/2023 15:20

Адна са знакавых святынь Пружан — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — у гэты аўторак адзначыў сваё парафільянае або прастольнае свята.

Сёння наш касцёл — не проста будынак, куды вернікі прыходзяць са сваімі малітвамі, надзеямі і словамі падзякі. Гэта яшчэ і месца захоўвання 33-х унікальных рэліквій, сярод якіх — часцінкі Крыжа і Крыві Езуса Хрыста. Тут жа можна пакланіцца іконе Маці Божай Апякунке лясоў, набажэнства да якой праводзяць 22 чысла кожнага месяца. У касцёл прыязджаюць на экскурсіі і для таго, каб больш даведацца пра гэтую святыню.

Вось і на парафіяльную ўрачыстасць, якая заўсёды з’яўляецца вялікай радасцю, прыехалі святары, сёстры і вернікі з розных раёнаў краіны. Адбыліся ўрачыстая Святая Імша, асвячэнне кветак і зёлак, працэсія вакол касцёла.

Важным момантам урачыстасці стала асвячэнне скульптур святой Ганны і святога Караля Барамэа. Гэтыя фігуры былі ўсталяваны на ўваходзе ў храм у ліпені, напярэдадні святкавання юбілею горада.

Пасля малітвы для прыхаджан і гасцей наладзілі сапраўднае свята, гасцямі якога стаў вакальны гурт «Каханачка» з Ліноўскага СДК.

Уладзіслаў Шпарла. Фота аўтара

http://www.budni.by/na-prastolnae-svyata-pruzhanskaga-kascyola-byli-asvechany-figury-svyatoj-ganny-i-svyatoga-karalya-baramea/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки