Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

На памяць пра юбілей Пружан «раёнка» і арганізатары «Пружаны Фэст» правялі конкурс. Знаёмцеся з пераможцамі!

27/07/2023 12:21

Каб захаваць сабе часцінку якога-небудзь месца, мы вязём з падарожжаў сувеніры ці нейкія іншыя памятныя рэчы. А вось каб захаваць памяць пра 590-годдзе Пружан, усе жадаючыя маглі набыць сувенірную прадукцыю. Вялікая палатка з мерчамі і кепкамі, паветранымі шарамі, ручкамі, паштоўкамі з малюнкамі Марыі Кулецкай, унікальнымі кнігамі і многім-многім іншым працавала на працягу ўсяго святкавання 590-годдзя нашага горада.

Рэдакцыя газеты «Раённыя будні» і арганізатары «Пружаны Фэст» вырашылі паклапаціцца пра тое, каб элементы «cувеніркі» засталіся на памяць і ў нашых падпісчыкаў. Па-першае, кожны з пераможцаў нашага паэтычнага конкурсу «Люблю цябе, мой родны горад!» у дадатак да асноўнага сюрпрыза атрымаў прыгожы шопер у стылістыцы святкавання. А па-другое, напярэдадні 590-годдзя мы запусцілі ў нашым Instagram-акаўнце @budni.by конкурс, які так і назвалі — «Пружаны заўсёды са мной!».

Трэба сказаць, што цікавасць да яго была даволі вялікай. Больш за 670 чалавек выконвалі ўмовы: падпісваліся на наш профіль, а таксама акаўнт свята @pruzhanyfest, ставілі лайк пад пастом, дзяліліся ім у сторыс і рабілі свае акаўнты адкрытымі. Усё для чаго? Каб атрымаць падарункі! Пераможцаў мы вызначылі 17 ліпеня, у дзень вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ірына Салойлава — уладальніца мерча.

Першай пераможцай нашага конкурсу стала Ірына Самойлава, цяпер — абітурыентка, якая марыць аб рабоце ў сферы медыцыны. Зараз час адказны — падача дакументаў у навучальную ўстанову і амаль штогадзінны прагляд маніторынгу: прайшла ці не прайшла. Пра конкурс, сяброўства з газетай і праграму святкавання юбілею горада Ірына, атрымаўшы мерч, сказала наступнае:

— Пружаны вельмі люблю. Даўно падпісана на @budni.by, заўсёды сачу за навінамі, каб быць у курсе апошніх падзей. Таксама рэгулярна чытаю Telegram-канал, стараюся не забывацца і пра друкаваную версію. Конкурс быў вельмі патрэбны. Калі ўбачыла мерч, вельмі захацела такі сабе. На свяце наведала палатку з сувенірнай прадукцыяй, купіла паштоўкі. А вось мерч набываць тады не стала: раптам пашанцуе ў вашым конкурсе? Так і адбылося! Вялікі дзякуй вам і арганізатарам «Пружаны Фэст». Усё было на вышэйшым узроўні!

Шопер атрымлівае Ганна Мароз.

Яшчэ адной пераможцы — Ганне Мароз — дастаўся шопер. Маладая жанчына працуе касірам у Пружанскай ЦРБ, а зараз — у дэкрэце. Мілай дачушцы Мілане толькі-толькі споўніўся месяц, таму, упэўнены, шопер спатрэбіцца ў тым ліку дзевяцігадоваму сыну Максіму, каб дапамагаць матулі ў паходзе ў магазін па прадукты. «Сачу за газетай у Instagram. Вельмі прыемна, што атрымала падарунак. Ці была на святкаваннях? Канечне! Арганізацыя свята проста шыкоўная. Успамінаць яго мы будзем яшчэ вельмі доўга», — адзначыла Ганна.

Фірменная прадукцыя да 590-годдзя Пружан.

Вельмі рада падарунку і ўладальніца стылізаванай кепкі Марына Сёмуха.

А мы дзякуем падпісчыкам за ўдзел і ў чарговы раз нагадваем: сачыце за нашымі электроннымі рэсурсамі, каб не толькі быць у курсе навін, але і не прапусціць нашы новыя конкурсы!

Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік

http://www.budni.by/na-pamyac-pra-yubilej-pruzhan-rayonka-i-arganizatary-pruzhany-fest-pravyali-konkurs-znayomcesya-z-peramozhcami/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки