Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

На Аранчыцкім хлебапрыёмным прадпрыемстве расказалі, як сельгаставарыствамі раёна выконваецца дзяржзаказ

07/08/2023 11:49

Яшчэ ў пачатку студзеня Урад нашай краіны вызначыў аб’ёмы закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2023 год. Гэта пацверджана Пастановай Савета Міністраў № 5.

Што датычыцца зерня, то па дзяржзаказе прадугледжваецца закупка ў аб’ёме 806,5 тыс. тон, у тым ліку пшаніцы — 530 тыс. т, жыта — 181 тыс. т, ячменю — 21,7 тыс. т, аўса — 34 тыс. т, грэчкі — 30 тыс. т і проса — 9,8 тыс. т. Пружанскаму раёну даведзены план у 5870 тон.

Філіял «Аранчыцкае хлебапрыёмнае прадпрыемства» ААТ «Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» павінен назапасіць 4000 т пшаніцы, 1350 т жыта і 520 т грэчкі.

Вадзіцель з ААТ «Велікасельскае Агра» Аляксандр Ефімчук прывёз на ХПП залацістую пшаніцу.

Кожнаму з сельгаставарыстваў нашага раёна даведзены свой план паставак зерня. Самы высокі ён у ААТ «Велікасельскае Агра» — 1540 тон, 40 з іх — гэта грэчка, астатняе — пшаніца, якой на сераду бягучага тыдня гаспадарка адгрузіла на ХПП 1213 тон. Поўнасцю па гэтай сельгаскультуры разлічыліся ААТ «Агра-Калядзічы» (550 т) і «Радзіма» (430 т).

Філіял «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» выканаў план па жыце: на хлебапрыёмны пункт дастаўлена 230 тон. Гэтую ж сельгаскультуру на 2 жніўня пачалі пастаўляць ААТ «Роўбіцкае» (159 тон пры плане 270) і «Ліноўскае» (план — 350 тон, прывезлі 5).

Не застануцца, канечне, убаку ад гэтай работы і іншыя сельгаставарыствы раёна. І няма сумненняў, што план па выкананні дзяржзаказу будзе выкананы. Значыць, смачную і пахучую выпечку будзем есці кожны дзень.

Вадзім Раўнейка. Фота Алега Сідарэнкі

Крыница: http://www.budni.by/na-aranchyckim-xlebapryyomnym-pradpryemstve-dzyarzhzakaz/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки