Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Дзякуючы Беларускаму фонду міру ў палаце ветэранаў вайны і працы Пружанскай ЦРБ з’явіўся халадзільнік

03/02/2023 16:02

 Старшыня абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзія Раманюк пабывала ў Пружанскім раёне.

У дзень свайго прыезду на Пружаншчыну Лідзія Мікалаеўна разам са старшынёй раённага аддзялення Беларускага фонду міру, намеснікам старшыні Пружанскага райвыканкама Русланам Супрыновічам наведалі палату ветэранаў вайны і працы ў Пружанскай цэнтральнай райбальніцы.

Руслан Супрыновіч уручае сертыфікат на халадзільнік галоўнаму ўрачу бальніцы Юрыю Юзько.

Яны прыехалі сюды не проста спытаць, як справы, пажадаць здароўя, а і прывезлі падарунак — халадзільнік. Як расказала Лідзія Мікалаеўна, Беларускі фонд міру ў сакавіку 2021 года прыняў рашэнне ўзнавіць акцыю, якая мае назву «Клопат аб ветэранах вайны і працы». За той час, як старшынёй абласнога аддзялення з’яўляецца Лідзія Раманюк, сіламі фонду даабсталявалі ў вобласці 38 палат, у тым ліку і ў Пружанах.

Лідзія Мікалаеўна многа добрых слоў сказала ў адрас Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру. Адзначыла, што па выніках мінулага года дзейнасць арганізацыі ацэнена па заслугах.

Лідзія Раманюк, Руслан Супрыновіч пажадалі пацыентам палаты, медыцынскаму персаналу, галоўнаму ўрачу Юрыю Юзько моцнага здароўя і ўсяго самага найлепшага.

Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара

Крыніца: http://www.budni.by/belaruskamu-fondu-miru-palace-veterana-xaladzilnik/


 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки