Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Дзе можна знайсці праўдзівую юрыдычную інфармацыю расказалі ўдзельнікам Адзінага дня інфармавання на «Пружанскім заводзе радыёдэталяў»

05/12/2023 07:51

У рамках Адзінага дня інфармавання рабочая група па прававой асвеце пабывала на ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў» для сустрэчы з працоўным калектывам прадпрыемства. Перад работнікамі выступілі прадстаўнікі юрыдычных служб аблвыканкама, райвыканкама, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, сацыяльных падраздзяленняў раёна і ЗАГСа.

Першапачаткова спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама азнаёмілі прысутных на сустрэчы з эканамічнай сітуацыяй нашага рэгіёна. Трэба адзначыць, што дзякуючы ПЗР выкананы некаторыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Пружаншчыны, у тым ліку з рэалізацыяй інвестыцыйных праграм і імпартазамяшчэння. Важкі ўклад прадпрыемства робіць і ў станоўчае экспартнае сальда.

Госці з абласнога цэнтра расказалі пра тое, дзе можна знайсці праўдзівую юрыдычную інфармацыю ў віртуальнай прасторы, а таксама атрымаць прафесійныя адказы на адпаведныя пытанні.

Быў таксама арганізаваны асабісты прыём жадаючых пракансультавацца са спецыялістамі. 

Удзел у рабоце групы прыняла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Ханавец.

Алег Сідарэнка. Фота аўтара

http://www.budni.by/dze-mozhna-znajsci-praўdzivuyu-yurydychnuyu-infarmacyyu-raskazali-ўdzelnikam-adzinaga-dnya-infarmavannya-na-pruzhanskim-zavodze-radyyodetalyaў/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки