Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Добрыя справы ад «Беларускага фонду міру» і сеткі «5 элемент» у Дзень горада Пружаны

19/07/2023 08:29

У дзень, калі Пружаны адзначалі сваё 590-годдзе, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзія Раманюк пабывала ў нашым горадзе.

Місія, з якой прыехала госця, была дабрачынная і высакародная: у цэнтральнай райбальніцы адкрылі тры палаты для стацыянарнага лячэння ветэранаў вайны і працы.


Лідзія Раманюк, а таксама старшыня Пружанскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук разам з галоўным урачом УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» Юрыем Юзько і прадстаўнікамі сеткі магазінаў электронікі і бытавой тэхнікі «5 элемента» — спонсарам — сімвалічна адкрылі палаты.

Лідзія Раманюк зазначыла, што падобныя дабрачынныя акцыі праводзяцца па ўсёй Беларусі. Дайшлі яны і да Пружан. Госця падзякавала кіраўніцтву «5 элемента» за такую добрую справу. Словы ўдзячнасці выказаў і Руслан Супрыновіч.


Чакалі Лідзію Раманюк і ў пружанскім палацыку: у той дзень у фонды музея госця перадала фотаздымкі, звязанныя з гістарычнымі падзеямі Пружанскага раёна. Вядома, што Лідзія Іванаўна даволі доўгі час сваёй прафесійнай дзейнасці прысвяціла нашаму рэгіёну — працавала сакратаром Пружанскага райкама кампартыі. Дырэктар Пружанскага палацыка Ангеліна Маруфенка падзякавала за падарунак і запэўніла, што фотаздымкі зоймуць дастойнае месца ў экспазіцыях музея.

Журналістаў таксама напаткала асабліва прыемная навіна. Прэзідыумам абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» было прынята рашэнне ўзнагародзіць рэдакцыю газеты «Раённыя будні» Ганаровай граматай і грашовым сертыфікатам, а галоўнага рэдактара — Падзякай.

У сваім звароце Лідзія Раманюк выказала ўпэўненасць, што супрацоўніцтва паміж рэдакцыяй і раённай арганізацыяй ГА «Беларускі фонд міру» будзе працягвацца і ўдасканальвацца.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік

http://www.budni.by/dobryya-spravy-ad-belaruskaga-fondu-miru-i-setki-5-element-u-dzen-gorada-pruzhany/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки