Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Да ведама грамадзян! У сувязі з правядзеннем кірмашу «Пружанская восень» будуць зменены маршруты некаторых аўтобусаў

12/10/2023 14:49

Філіял «Аўтамабільны парк №11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» паведамляе, што ў сувязі з правядзеннем кірмашу «Пружанская восень» 14 кастрычніка з 6.00 да 18.00 гадзін будуць адменены гарадскія маршруты № 6, 8, 9, 11 і прыгарадны «3Т Пружаны-Клепачы» па вуліцах Урбановіча, Савецкай, Тармасава, Чырвонаармейскай (прыпынкі «Стаматалагічная паліклініка» і «Бібліятэка»).  

Арганізацыя руху названых маршрутаў будзе ажыццяўляцца па прыпынках: «Кастрычніцкая», «СШ №3», «СШ №4», «Кірава», «Шырмы» і далей па маршрутах, таксама і ў зваротным накірунку.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:

4-12-67; 3-88-52.

http://www.budni.by/da-vedama-gramadzyan-u-suvyazi-z-pravyadzennem-kirmashu-pruzhanskaya-vosen-buduc-zmeneny-marshruty-nekatoryx-aўtobusaў/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки