Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

«Бяспечны веларух!»

12/10/2023 14:48


З 13 па 16 кастрычніка 2023 года супрацоўнікамі АДАІ МГБ Пружанскага РАУС з мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў, а таксама ўдзельнікаў дарожнага руху кіраўнікоў сродкамі персанальнай мабільнасці, будзе праводзіцца прафілактычная акцыя «Бяспечны веларух!»

 Згодна з ПДР, грамадзян, якія выкарыстоўваюць сегвеі, электрасамакаты, манаколы і іншыя сродкі персанальнай мабільнасці, прыраўнялі да пешаходаў. У выпадку парушэння карыстальнікі СПМ будуць падпадаць пад адміністрацыйную адказнасць у якасці пешаходаў.

Акрамя таго, карыстацца СПМ можна толькі з 14 год, аднак выключэннем з’яўляюцца жылыя і пешаходныя зоны. Таксама забаронена выкарыстоўваць сродкі персанальнай мабільнасці ў стане ап’янення.

Пры выкарыстанні СПМ неабходна выконваць хуткасны рэжым: забаронена разганяцца больш за 25 км/г. Больш за тое, на СПМ магутнасцю больш як 0.25 кВт неабходна вадзіцельскае пасведчанне адпаведнай катэгорыі.

Уладальнікі СПМ павінны сачыць за станам тэхнікі. Так, у электрасамакатаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці павінны быць спраўныя тормазы і руль.

Дадзеныя сродкі перамяшчэння не адносяцца да транспартных сродкаў, таму рухацца на іх дазволена па абочынах, вела- і пешаходнай дарожцы, а пры яе адсутнасці – па тратуары, не ствараючы перашкод для пешаходаў. Разам з тым, рух па праезнай частцы дарогі такім удзельнікам забаронены.

Веласіпедысты – яшчэ адна неабароненая катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху, таму траўмы, атрыманыя імі ў дарожна-транспартных здарэннях, цягнуць за сабой працяглае лячэнне і рэабілітацыю.

Трэба ведаць, што згодна з патрабаваннем ПДР юным веласіпедыстам, якім яшчэ не споўнілася 14-ці гадоў, катацца на веласіпедзе можна толькі пад строгім кантролем дарослых і па-за зонай праезнай часткі. Таму бацькам вельмі важна кантраляваць маршрут руху свайго юнага веласіпедыста.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе бацькам звярнуць увагу на бяспечныя паводзіны дзяцей на дарозе. Кантралюйце іх вольны час і месцазнаходжанне. І не забывайце, што калі вашы паводзіны на дарозе не будуць правільнымі і бяспечнымі, то ніякія навучанні не зберагуць вашых дзяцей ад бяды.

http://www.budni.by/byaspechny-velarux/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки