Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Аграрыі Пружанскага раёна - з прызавымі месцамі ў вобласці. Віншуем!

17/03/2023 17:40

У Століне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню пераможцаў штогадовых абласных спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў 2022 годзе. У ліку лепшых працаўнікоў аграрнай сферы вобласці — прадстаўнікі з нашага раёна.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.

Як адзначыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, мерапрыемства — працяг традыцыі, якую ў вобласці заклалі два гады таму. Па яго словах, жывёлагадоўля практычна для ўсіх сельгасарганізацый вобласці — асноўная спецыялізацыя і асноўны даход. Ад вынікаў работы жывёлаводаў напрамую залежыць устойлівая работа мяса- і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў 2022 годзе сярод раёнаў Брэсцкай вобласці па вытворчасці і рэалізацыі малака другое месца прысуджана Пружанскаму раёну.

Падчас узнагароджання: крайні справа — дырэктар ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» Аляксандр Камісарук.

Сярод птушкафабрык і ферм яечнага накірунку прызавое месца ў ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка».

Акрамя таго, нямала працаўнікоў з Пружаншчыны названы лепшымі ў выкананні пастаўленых перад імі прафесійных задач, за што таксама атрымалі ўзнагароды.

Работніцы ААТ «Жураўлінае» Любоў Кавалевіч, Ульяна Грынчанка і Ларыса Канько, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве.

Сярод аператараў па штучным асемяненні свіней першае месца ў Любові Кавалевіч, якая працуе ў ААТ «Жураўлінае». Работніцы гэтай гаспадаркі Ульяна Грынчанка, Кацярына Хоміч, Святлана Максімчанка сталі першымі сярод аператараў (звяно) жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў па вырошчванні цялят да трохмесячнага ўзросту, а па вырошчванні бычкоў старэйшых за трохмесячны ўзрост лепшай названа Анастасія Вайшняровіч з філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі».

У катэгорыі заатэхнікаў-селекцыянераў малочнатаварных фермаў другое месца прысуджана Наталлі Кулік, якая працуе ў ААТ «Велікасельскае Агра». Работніцы гэтай гаспадаркі Ларыса Мельнік, Руслана Неміровіч, Святлана Бармута заваявалі другое месца сярод аператараў машыннага даення ў даільнай зале (звяно) па групе сельскагаспадарчых і іншых арганізацый з прадукцыйнасцю дойнага статка за мінулы год ад 8001 і больш кілаграмаў малака.

Сярод брыгадзіраў (загадчыкаў, начальнікаў) малочнатаварных фермаў з колькасцю буйной рагатай жывёлы больш за 1200 галоў трэцяе месца ў Віктара Гуйда з ААТ «Агра-Калядзічы»Трэцяе месца прысуджана работніку ААТ «Мурава» Рыгору Бегалю ў катэгорыі аператараў жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў па вырошчванні рамонтных цёлак старэйшых за трохмесячны ўзрост.

Радуемся за вашы дасягненні, землякі!

Крыніца: http://www.budni.by/agraryi-pruzhanskaga-rayona-z-pryzavymi-mescami-ў-voblasci-vinshuem/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки