Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Прокуратура // Прокуратура информирует

Жыхар Пружан прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі за публічную абразу Прэзідэнта

11/03/2024 08:31

На крытычныя выказванні, заўвагі і скаргі адпаведныя службы павінны рэагаваць, кіруючыся дзеючым заканадаўствам. Але і грамадзяне павінны звяртацца, згодна з устаноўленай формай і выкарыстоўваючы вызначаныя інструменты. А не ладзіць несанкцыянаваныя мітынгі і выступленні. Як, напрыклад, 45-гадовы жыхар раёна, калі ў нецвярозым стане вырашыў «памітынгаваць» непасрэдна ў будынку раённай бальніцы.

Зараз немагчыма высветліць, пра што думаў мужчына, калі раніцай, у сярэдзіне лістапада мінулага года, у прысутнасці работнікаў медыцынскай установы, прадстаўнікоў райвыканкама і наведвальнікаў пачаў у голас ганьбіць дзеючую ўладу, Кіраўніка краіны. Напэўна, такім чынам меркаваў прыцягнуць увагу да сваіх праблем, спадзеючыся, што яны будуць вырашаны. Вось толькі не ўлічыў, што неадэкватная крытыка ў нашай краіне ацэньваецца інакш. У выніку парушальнік грамадскага парадку стаў фігурантам крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да грамадзяніна па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Судом былі ўлічаны доказы, ступень грамадскай небяспекі ўчынку, а таксама шчырае пакаянне абвінавачваемага, які пацверазеўшы, зразумеў, што нарабіў. У выніку парушальнік прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Аляксандр Вярбіцкі, пракурор раёна

http://www.budni.by/zhyxar-pruzhan-prygavorany-da-dvux-gadoў-pazbaўlennya-voli-za-publichnuyu-abrazu-prezidenta/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки