Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Социальная сфера // Здравоохранение // Пружаны - здоровый город

Футбольная сустрэча каманд РАНС і РАУС

22/07/2022 12:21

15 ліпеня прайшоў таварыскі матч паміж камандамі РАНС і РАУС.

Пазнаць, хто ёсць хто на полі, аказалася нескладана. Супрацоўнікі РАНС гулялі ў чырвонай форме, якая асацыявалася з колерам пажарнай машыны. Прадстаўнікі РАУС былі ў сіняй, што таксама вельмі лагічна. Пачалася сустрэча з выканання Дзяржаўнага гімна, пад які ўзнялі Дзяржаўны сцяг.

Пасля была інтрыгуючая гульня. Трэба сказаць, што каманда міліцыянераў адразу ўзяла ініцыятыву ў свае рукі. На перапынак пасля першага тайму сыходзілі лідарамі з лікам 4:0. У другой частцы футбольнага матча выратавальнікі «разыграліся». Адразу два галы адправіў у вароты саперніка Вадзім Лапука, яшчэ адзін - варатар каманды РАНС Дзмітрый Ліневіч. Але ж у зборнай РАУС ужо была перавага, яшчэ два забітыя галы і дазволілі ім перамагчы. Выніковы лік - 6:3.

Аўтарамі мячоў у міліцыянераў сталі Дзмітрый Каляда, Аляксей Бармута, Мікіта Шчур. Тры ачкі з шасці прынёс камандзе Андрэй Жук.

Пераможцам таварыскай сустрэчы быў уручаны кубак. Як прызнаваліся футбалісты, нягледзячы на вынік, яны ўсё роўна застаюцца сябрамі і калегамі, якія і далей будуць працаваць адзінай камандай.

Спартыўныя мерапрыемствы працягнуліся ў суботу. Праўда, перанесліся ў іншае месца - Лядовы палац. Пакуль у цэнтры Пружан выбіралі аўталэдзі, тут пачалася таварыская сустрэча хакейных каманд. На лёд выйшлі дзіцячыя зборныя - госці з абласнога цэнтра і мясцовая каманда. Трэба сказаць, што ў нашых хакеістаў была добрая падтрымка, адказнасці дадаваў родны лёд.

У выніку пружанскія хлопцы паказалі ўвесь свой спрыт і ўзровень і перамаглі брэсцкую каманду з лікам 7:1.



Крыніца: Раённыя будні

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки