Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Социальная сфера // Здравоохранение // Пружаны - здоровый город

У Дзень вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопніках каля Лядовага палаца прайшлі спартыўныя спабарніцтвы.

22/07/2022 12:15

Сем’і прынялі ўдзел у самай цікавай частцы спаборніцтваў - спартландыі «Мама, тата, я - спартыўная сям’я». Для каманд малочнага камбіната, райгаза, завода радыёдэталей і лясгаса падрыхтавалі восем крэатыўных выпрабаванняў. Праявіць сябе індывідуальна мог кожны член сям’і, патрабавалася і камандная работа. Вынікі наступныя: першае месца заняла сям’я, якая прадстаўляла лясгас, на другім - каманда малочнага камбіната, на трэцім - райгазу.

Відовішчным атрымаўся турнір па стрытболе - вулічным баскетболе. За перамогу тут змагаліся зборныя тых жа арганізацый, што прымалі ўдзел у спартландыі. Бронзавымі прызёрамі прызнаны райгазаўскія стрытбалісты, сярэбранымі - спартсмены з лясгаса, а залатых узнагарод удастоены работнікі малочнага камбіната.

Да апошніх мінут трымалася інтрыга на міні-футбольным турніры. У спісе ўдзельнікаў значылася пяць арганізацый. Гулялі па кругавой схеме. У фінальнай сустрэчы на поле выйшлі зборныя Пружанскіх электрасетак і Пружанскага малочнага камбіната. Першая каманда аказалася мацнейшай. На трэцім месцы размясціліся футбалісты з лясгаса. Крыху не хапіла да перамогі зборным райгазу і ПМК-21.

Пераможцы ўсіх турніраў атрымалі граматы і падарункі ад РФСК «Мухавец».

Літаральна праз гадзіну пасля завяршэння спаборніцтваў іх арганізатараў і ўдзельнікаў, а таксама шматлікіх гледачоў можна было ўбачыць у цэнтры горада. Усё таму, што яркім завяршэннем спартыўнага блока стала паказальнае выступленне па гіравым спорце пяціразовага чэмпіёна свету і майстра спорту Ігара Сігневіча.

Разам з Ігарам Сігневічам на сцэну выйшлі яго сябры-баксёры. Магамед Нурудзінаў удзельнічаў у Алімпіядзе-2008 у Пекіне, а Вазген Сафар’янц - у Гульнях 2012 года ў Лондане.

У нашым горадзе яны прадэманстравалі асноўныя элементы свайго віду спорту і выступілі ў якасці памочнікаў Ігара Сігневіча. А той па-сапраўднаму здзівіў. Спачатку на ўласным прыкладзе прадэманстраваў, чым адрозніваецца штуршок ад рыўка. Затым выканаў найскладанейшы элемент: падняў ажно восем разоў гіру вагой 40 кг… на адным толькі мезенцы!

Таксама спартсмен узгадаў дату і год вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў гонар гэтага 44 разы падняў 40-кілаграмовую гіру. Колькасць зафіксавалі Вазген Сафар’янц і Магамед Нурудзінаў разам з пружанскімі дзецьмі. Дарэчы, для малых перад сцэнай выставілі невялікія гіркі, тыя з задавальненнем падымалі іх адначасова з Ігарам Сігневічам, нібы падтрымліваючы чэмпіёна. Апладысменты гучалі і ад дарослых гледачоў, якіх на плошчы сябралася нямала.



Крыніца: Раённыя будні

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки