Версия для слабовидящих transparent_line
Пружанский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
19.03.2020 12:36
На Пружаншчыне пачаўся раённы этап міжнароднай акцыі памяці “У гонар агульнай Перамогі”

З сакавіка 2020 года Пружаншчына актыўна далучылася да міжнароднай акцыі памяці “У гонар агульнай Перамогі”, прымеркаванай да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Трэба адзначыць, што акцыя стала праводзіцца ў Беларусі з верасня мінулага года пад дэвізамі: “Агульная памяць - агульны мір” і “Мір - усім!”. Асноўнай мэтай дадзенага праекту з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб ваенных падзеях і ўвекавечанне імёнаў яе ўдзельнікаў. Шэраг падрыхтоўчых мерапрыемстваў акцыі прайшлі ў нашым раёне напрыканцы 2019 - пачатку 2020 гадоў.

У першай палове сакавіка на Пружаншчыне быў праведзены маніторынг стану ўсіх воінскіх пахаванняў, пахаванняў ахвяраў войнаў, мемарыялаў, памятных знакаў і вызначаны мерапрыемствы па іх добраўпарадкаванні. Вясной на ўсіх аб’ектах, звязаных з ваеннай гісторыяй, будзе наводзіцца парадак, праходзіць рамонты. Удзел у гэтых мерапрыемствах прымуць установы адукацыі і здароўя, прадпрыемствы, гаспадаркі, рэлігійныя абшчыны, валанцёры, органы ўлады, грамадскія арганізацыі і інш. Таксама будуць удакладняцца звесткі аб загінуўшых і падзеях вайны ў нашым рэгіёне.

17 сакавіка ў Пружанскім раёне пачаўся адзін з важных этапаў акцыі - забор зямлі з пахаванняў. Першай была ўзята зямля з брацкай магілы ахвяраў вайны на могілках в. Аранчыцы. Каля магілы адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.Г.Ляўчук, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Р.В.Супрыновіч, старшыня Ліноўскага сельвыканкама Т.М.Мардань, дырэктар Ліноўскай сярэдняй школы А.Л.Макарэвіч, старшыня Пружанскай раённай аганізацыі РГА “Белая Русь” Т.К.Кашкан, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Н.С.Пракаповіч, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Ліноўскае” В.В.Казмярчук і інш.

У рамках акцыі на тэрыторыі раёна адбудзецца збор зямлі з усіх 53 пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Выніковае мерапрыемства запланавана на сярэдзіну красавіка. Падчас яго пройдзе мітынг на вайсковых могілках у г. Пружаны з заборам зямлі з брацкай магілы. Уся зямля, сабраная з пахаванняў, будзе змешчана ў спецыяльную капсулу. Такія капсулы са свяшчэнай зямлёй з мемарыяльных месцаў Беларусі будуць перададзены для захоўвання ў Храме-Помніку ў гонар Усіх Святых (г. Мінск). Акцыя завершыцца напярэдадні 9 мая - Дня Перамогі. Дарэчы, мерапрыемствы па ўвекавечанні памяці загінуўшых праходзяць у Пружанскім раёне пастаянна: ажыццяўляецца дагляд за пахаваннямі, збіраюцца звесткі аб падзеях вайны і яе ўдзельніках, выяўляюцца новыя імёны і факты гісторыі.






Автор: Демидов С.Ю., главный специалист отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Пружанского райисполкома   
 
Архив новостей >>
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Пружанский районный
исполнительный комитет
225133, г.Пружаны,ул.Ширмы, 17,
e-mail: pruzhany-uprav@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01632-9-13-05
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Пружанский районный
исполнительный комитет
225133, г.Пружаны,ул.Ширмы, 17,
e-mail: pruzhany-uprav@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский