transparent_line
Пружанский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Меню
h_line_delimetr
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”

Музей-сядзіба "Пружанскі палацык"

г. Пружаны, вул.Савецкая, д.50

тел. +375 1632  9 03 06, 2 18 96, факс: 2 13 05

E-mail:  Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

www.museum.pruzhany.by

Музей-сядзіба "Пружанскi палацык" – адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн у Беларусі!

Размешчана ў будынку гарадскога сядзібнага дома – помніка архітэктуры ХIХ стагоддзя. Гэта праект вядомага польскага архітэктара Ф.М.Ланцы, вызначаецца як італьянская вясковая віла ў неарэнесансным стылі.

Пабудаваў яе шляхціч Валенцій Швыкоўскі. Яна стала аздобай усяго горада. Каля будынка знаходзілася аранжарэя з вялікай колькасцю экзатычных раслін – падобнай калекцыі не мелі нават Радзівілы. Вакол сядзібы раскінуўся прыгожы англійскі парк.

У 1895 годзе сядзібу набывае род Кляйнміхелей. Маёнтак належыў Веры, унучцы міністра шляхоў зносін П.А. Кляйнміхеля. Па маці яна была сваячкай Наталлі Ганчаровай – жонкі рускага паэта А.С. Пушкіна. У сядзібе яна жыла некалькі год напярэдадні Першай сусветнай вайны, потым, у часы Другой Рэчы Паспалітай, здавала будынак у арэнду павятоваму староству.

За гісторыю існавання сядзібы яе наведалі шмат вядомых на Беларусі людзей: пісьменнік Ю.Крашэўскі, мастак Н.Орда, этнограф М.Федароўскі.

У час Другой Сусветнай вайны і пасля яе ў палацыку знаходзіліся розныя дзяржаўныя ўстановы.

З 1989 па 1998 год сядзіба была на рэстаўрацыі.

У 1998 годзе сюды пераязджае краязнаўчы музей, які стаў называцца “Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”.

Музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў ў 1999 годзе. Фонды музея складаюць 7773 музейных прадмета (на 1.03.2018).

Для наведвання адчынены 13 экспазіцыйных і выставачных залаў, агульнай плошчай 408 кв.м.

Тут можна наведаць інтэр’еры сядзібнага дома ХIХ стагоддзя: салон, кветкавую залу, паляўнічы кабінет і інш. У выставачнай зале рэгулярна праходзяць разнастайныя мастацкія, адукацыйныя, краязнаўчыя выставы.

Сённяшні музей стаў вядомы як грамадска-культурны навуковы цэнтр.  У ім праходзяць музыкальна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канференцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Ужо традыцыйнымі сталі: навукова-практычная канферэнцыя (красавік-май), свята ў рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” (май), фэст эксперыментальнага мастацтва “Рэха ДАХу” (май-чэрвень).

Музей з'яўляецца важным турыстычным аб'ектам рэгіёна. Штогод музей наведваюць больш за 10 000 турыстаў, у тым ліку з замежжа.

 

Кошты ўваходных і экскурсійных квіткоў:

(з 01.03.2018 г.)

УВАХОДНЫЯ КВІТКІ*

для школьнікаў

2 р. 00 к.

для навучэнцаў СПТВ, ПТВ

2 р. 50 к.

для астатніх катэгорый наведвальнікаў

3 р. 00 к.

АГЛЯДНАЯ ЭКСКУРСІЯ

экскурсійнае абслугоўванне для школьнікаў
(на групу да 25 чалавек)

8 р. 00 к.

экскурсійнае абслугоўванне для дарослых
(на групу да 25 чалавек)

12 р. 00 к.

ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ

для школьнікаў

6 р. 00 к.

для дарослых

8 р. 00 к.

ІНШЫЯ ПАСЛУГІ

індывідуальнае  экскурсійнае абслугоўванне

4 р. 00 к.

Фота- відэаздымка ў інтэр’еры (1 апарат)

12 р. 00 к.

Пошук інфармацыі ў фондах

7 р. 00 к.

Выраб копіі дакумента

3 р. 00 к.

Лекцыя (па-за музеем)

10 р. 00 к.

Музейны занятак (квэст)

12 р. 00 к.

*фатаграфаванне ўваходзіць у кошт квіткоў.

 

Музей арганізуе для Вас цікавые экскурсіі па гораду  і  раёну.

Кошт:
Па гораду (1 чалавек) —  4 р. 50 к.
Па раёну (1 чалавек) —   6 р. 50 к.
Калектыўным экскурсійным групам (аўтобусам) прадугледжаны зніжкі.

Папярэдні заказ экскурсій па тэлефоне:
(01632)  2-18-96, альбо +375333711342 (МТС)

Час працы музея:
10.00 -13.00
14.00 -18.00
Выхадны: панядзелак, аўторак.

 

 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Пружанский районный
исполнительный комитет
225133, г.Пружаны,ул.Ширмы, 17,
e-mail: pruzhany-uprav@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01632-9-13-05
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Пружанский районный
исполнительный комитет
225133, г.Пружаны,ул.Ширмы, 17,
e-mail: pruzhany-uprav@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский